Шаноўныя калегі!
На гэтай старонцы вы можаце даведацца, пры дапамозе якіх сродкаў мы з вучнямі ствараем гульні па беларускай мове і літаратуры. Дарэчы, кожная назва рэсурса - гэта таксама і спасылка на яго.
На маю думку, гэта самы лепшы рэсурс з гатовымі шаблонамі для анлайн-практыкаванняў.
Тут вы можаце стварыць:
- крыжаванкі,
- храналагічныя лінейкі,
- пазлы з дадатковымі заданнямі,
- заданні на размеркаванне і спалучэнне,
- віктарыны і тэсты
- і шмат іншага.
Адзіны недахоп сайта - адсутнічае беларускамоўны інтэрфейс. Аднак магу парадаваць: я звязалася з распрацоўшчыкамі сайта і пачала перакладаць яго на нашу мову.
2. Smore
Гэты рэсурс дазваляе ствараць флаеры - доўгія лісты з запісамі, куды вы можаце дадаваць песні і відэафільмы, малюнкі, фотаздымкі, тэкст, спасылкі на іншыя сайты і г.д. Я раблю такія флаеры пры вывучэнні аглядавых тэм ці біяграфій пісьменнікаў па літаратуры: у адзін лістзбіраецца ўся інфармацыя пра пісьменніка: фатаграфіі, факты з жыцця, тэксты твораў (напрыклад, вершы), песні, відэаролікі.
3. Quizlet
Магчымасць ствараць гукавыя карткі, яны найбольш карысныя пры перакладзе слоў, словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую.
Сайт для стварэння флэш-картак. Картка мае два бакі: пытанне і адказ. Можна паказваць два бакі адразу, а можна толькі нейкі адзін. На аснове картак можна аўтаматычна зрабіць некалькі гульняў: віктарыны, "гонка за лідарам" і г.д.
Гэты рэсурс дапаможа стварыць пазлы. Вы можаце пазначыць колькасць кавалачкаў пазла, іх форму, можна ствараць альбомы з гатовымі работамі.
6. Etreniki
У 2017 годзе у Расіі быў распрацаваны цэлы шэраг цікавых шаблонаў для настаўнікаў. Аб'яднаны яны пад назвай "Etreniki" і ўключаюць наступныя гульні:
1. Марфанкі. Дадзены трэнажор дазваляе выконваць марфемныя разборы.2. Кокла. Задача вучня - размеркаваць словы на некалькі груп.
Інтэрфейс гульняў 2, 3, 4 перакладзены мной у лютым 2018 года на беларускую мову.
Уважаемая Елена Геннадьевна! Случайно наткнулась на Ваш блог в Интернете. Примите слова восхищения от коллеги (правда, русского языка и литературы) из Гродненской области Вороновского района. Я просто поражена количеством Ваших ресурсов, обилием материалов. Вашим ученикам повезло- с ними СОВРЕМЕННЫЙ учитель)))))))))))))))) Удачи Вам!
ОтветитьУдалитьОгромное спасибо за такие теплые слова в мой адрес. Рада, что эти игры помогают не только моим ученикам! Желаю, в свою очередь, Вам творческого вдохновения и любознательных учеников!
Удалитьмяне зачаравала ваша праца. хачу навучыцца гэтаму ія, так як працую настаўніцай. поспехаў Вам і натхнення!
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй Вам! Жадаю тбачыць толькі шчырыя вочы Вашых вучняў!
Удалить