Даведкі і парады
Як працаваць з блогам?
1. Пад назвай рэсурса вы можаце знайсці рубрыку "Па прадметах". Націснуўшы на гэтую кнопку, вы трапіце на старонку з пералічэннем класаў і прадметаў. Выберыце клас - і перад вамі раскрыецца спіс гульняў для гэтага класа.
2. У левай калонцы знайдзіце рубрыку "Цэтлікі". Тут у алфавітным парадку пералічаны ўсе тэмы гульняў па мове і літаратуры. Памер слова ў цэтліку залежыць ад колькасці гульняў па гэтай тэме: чым большы шрыфт, тым больш гульняў.
2. У левай калонцы знайдзіце рубрыку "Цэтлікі". Тут у алфавітным парадку пералічаны ўсе тэмы гульняў па мове і літаратуры. Памер слова ў цэтліку залежыць ад колькасці гульняў па гэтай тэме: чым большы шрыфт, тым больш гульняў.
Выберыце патрэбную тэму з прапанаваных - і перад вамі раскрыюцца ўсе гульні па абранай тэме. Вам застаецца толькі выбраць з іх адну ці некалькі канкрэтных.
Раім таксама праглядзець відэаролік.
Раім таксама праглядзець відэаролік.
Як працаваць з асобнымі гульнямі?
Амаль усе практыкаванні зроблены пры выкарыстанні шаблонаў learning Apps, гэта значыць, можна проста курсорам перацягваць і па-свойму размяшчаць аб'екты ў гульне.
Гульня-пазл. Варыянт 1
Гульня ўяўляе сабой поле-пазл з некалькімі ярлычкамі зверху і знізу (іх колькасць можа вагацца ад 2 да 6). Чытаеце заданне, націскаеце на ОК.
Актыўны ярлык пазначаны блакітным колерам. У нашым прыкладзе гэта "Н".
Вы павінны выбраць усе словы, у якіх на месцы пропуску павінна стаяць "Н". Пры гэтым, калі заданне выконваецца правільна, адкрыюцца часткі схаванага малюнка. Калі слова выбрана няправільна, гульня паведаміць вам пра гэта і слова падсвеціца чырвоным колерам.
Калі усе словы з "Н" выбраны, націскаеце на новы ярлык (напрыклад, "АН"). І таксама выбіраеце ўсе словы, што адпавядаюць правапісу (г.зн. на месцы пропуску пішаца "АН").
Задача гульні - раскрыць увесь малюнак.
Гульня-пазл. Варыянт 2
Тут гуляць вельмі проста: збіраеце кавалкі малюнка - і ўсё.
Карткі
Карткі маюць два бакі: на адным з іх запісана пытанне ці заданне, на другім - адказ. У правым верхнім вуглу можна выбраць, які бок карткі паказваць: абодва адразу (both sides at once) ці толькі адзін (паказаць пытанне ці адказ на яго). Зялёная стрэлачка - пераход да наступнай карткі.
Карткі Quizlet гукавыя: правільны пераклад вы не толькі пабачыце, але і пачуеце.
Гульня "НЛА"
Вучань павінен выкнуць з платформы словы, якія не адпавядаюць умове задання.
Дынамічныя гульні
Асноўная задача - размеркаваць словы па групах. Робіцца гэта пры дапамозе мышкі. Знайдзіце на экране платформу або платформы, якія выдзелены іншым колерам (жоўтым ці карычневым). Клікам можна мяняць іх становішча, і тады словы, якія падаюць на блоках зверху, будуць трапляць у патрэбныя рубрыкі.
Калі ў вас будуць пытанні, звяртайцеся на адрас migalayte@gmail.com
Комментариев нет:
Отправить комментарий