Як працаваць з блогам

Даведкі і парады

Як працаваць з блогам?
1. Пад назвай рэсурса вы можаце знайсці рубрыку "Па прадметах". Націснуўшы на гэтую кнопку, вы трапіце на старонку з пералічэннем класаў і прадметаў. Выберыце клас - і перад вамі раскрыецца спіс гульняў для гэтага класа.

2. У левай калонцы  знайдзіце рубрыку "Цэтлікі". Тут у алфавітным парадку пералічаны ўсе тэмы гульняў па мове і літаратуры. Памер слова ў цэтліку залежыць ад колькасці гульняў па гэтай тэме: чым большы шрыфт, тым больш гульняў.


Выберыце патрэбную тэму з прапанаваных -  і перад вамі раскрыюцца ўсе гульні па абранай тэме. Вам застаецца толькі выбраць з іх адну ці некалькі канкрэтных.

Раім таксама праглядзець відэаролік.



Як працаваць з асобнымі гульнямі?

Амаль усе практыкаванні зроблены пры выкарыстанні шаблонаў learning Apps, гэта значыць, можна проста курсорам перацягваць і па-свойму размяшчаць аб'екты ў гульне.

Гульня-пазл. Варыянт 1

Гульня ўяўляе сабой поле-пазл з некалькімі ярлычкамі зверху і знізу (іх колькасць можа вагацца ад 2 да 6). Чытаеце заданне, націскаеце на ОК.
Актыўны ярлык пазначаны блакітным колерам. У нашым прыкладзе гэта "Н".



Вы павінны выбраць усе словы, у якіх на месцы пропуску павінна стаяць "Н". Пры гэтым, калі заданне выконваецца правільна, адкрыюцца часткі схаванага малюнка. Калі слова выбрана няправільна, гульня паведаміць вам пра гэта і слова падсвеціца чырвоным колерам.


Калі усе словы з "Н" выбраны, націскаеце на новы ярлык (напрыклад, "АН"). І таксама выбіраеце ўсе словы, што адпавядаюць правапісу (г.зн. на месцы пропуску пішаца "АН").

Задача гульні - раскрыць увесь малюнак.

Гульня-пазл. Варыянт 2

Тут гуляць вельмі проста: збіраеце кавалкі малюнка - і ўсё.

Карткі

Карткі маюць два бакі: на адным з іх запісана пытанне ці заданне, на другім - адказ. У правым верхнім вуглу можна выбраць, які бок карткі паказваць: абодва адразу (both sides at once) ці толькі адзін  (паказаць пытанне ці адказ на яго). Зялёная стрэлачка - пераход да наступнай карткі.


Карткі Quizlet гукавыя: правільны пераклад вы не толькі пабачыце, але і пачуеце.

Гульня "НЛА"
Вучань павінен выкнуць з платформы словы, якія не адпавядаюць умове задання.


Дынамічныя гульні
Асноўная задача - размеркаваць словы па групах. Робіцца гэта пры дапамозе мышкі. Знайдзіце на экране  платформу або платформы, якія выдзелены іншым колерам (жоўтым ці карычневым). Клікам можна мяняць іх становішча, і тады словы, якія падаюць на блоках зверху, будуць трапляць у патрэбныя рубрыкі.




Калі ў вас будуць пытанні, звяртайцеся на адрас migalayte@gmail.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий